РУС БЕЛ ENG

В копилке наших достижений

11.06.2024

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у нашай краіне праводзіўся літаратурны конкурс, абвешчаны Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” на чале са старшынёй, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнікам М.П.Пазняковым. Па выніках конкурсу дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Малая проза” ўзнагароджана вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Беразіно” Ксенія Камароўская. У творчым саюзе з настаўніцай мастацтва, загадчыкам бібліятэкі А.Я.Ждановіч дзяўчына стварыла апавяданне “Нескаронае сэрца”. Прататыпам галоўнай гераіні твора стала падпольшчыца Вера Лясных, у гонар якой названа вуліца ў Беразіно. Сваёй мастацкай працай юная пісьменніца і педагог імкнуліся аддаць даніну павагі ўсім, хто ваяваў супраць ворага, ахвяруючы сваім жыццём.