РУС БЕЛ ENG

Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

У рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” у ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Беразіно” прайшоў шэраг цікавых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы. Сярод іх акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, віктарына “Мая родная мова, ганаруся табою”, гастранамічны фэст  “Беларуская кухня”, прэзентацыя работ даследчага характару і інш. У школьнай бібліятэцы дзейнічала выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, на якой была прадстаўлена даведачная літаратура па беларускай мове з фонда школьнай бібліятэкі, а таксама інфармацыя пра пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года і іх кнігі. Дзеці стварылі воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Самым распаўсюджаным і любімым было слова “сям’я”. У рамках анлайн-чэленджа “Льецца мова” прадстаўнікі ГА “БРПА” прачыталі верш “Матчына мова” Алеся Бачылы.