РУС БЕЛ ENG

Суббота, 19 февраля

19.02.2022

У суботу, 19 лютага, у ДУА “Сярэдняя школа №2 горада Беразіно” сярод вучняў 3-11 класаў прайшоў конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі і прозы “Люблю мой край”, прысвечаны Дню роднай мовы. Са школьнай сцэны ў выканні вучняў прагучалі паэтычныя прызнанні ў любові да Радзімы, да яе незвычайнай прыгажосці.
Пераможцы і прызёры конкурсу вылучаліся ў трох узроставых катэгорыях. Дыпломы першай ступені атрымалі Гарабец Уладзіслава (3 “Б” клас), Звоннікава Аляксандра (7 “А” клас), Радзевіч Аліна (10 “Б” клас). Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Ізмер Маргарыта (3 “А” клас), Навадворская Маргарыта (8 “Б”), Лапцёнак Назар (11 “А”). Дыпломы трэцяй ступені атрымалі Яўменава Надзея (4 “Б” клас), Лапыцька Ксенія (5 “А” клас), Карповіч Нэлі (5 “Б” клас). Віншуем!!!
Дзякуй літаратуры за магчымасць словам выказаць пачуцці.